Страница 11 из 16
Пасля, капітан Катляроў паправіў чорныя пальчаткі і адышоў ад салдат, шырокімі крокамі падышоў да свайго пакінутага плашчу, страсянуў з яго апошнія кроплі. Затым сваімі буйнымі пальцамі ён выцягнуў з кішэні шэрай уніформы рацыю. Уключыў яе. Акрамя шуму перашкод і перыядычнай цішыні, рацыя нічога не перадавала. З вялікім засмучэннем, ён кінуў бескарысную сувязь і злосна прагаварыў пра сябе некалькі лаянкавых слоў. Паглядзеў на радавых салдат, засмучаючы сябе няпоўным атрадам замацаваных да яго байцоў.
Аб радавым Зуйко быццам бы зусім забыліся. А ён ужо збудаваў паміж прыступкамі над абрывам масток з драўляных рэшткаў і правадоў, і падняўся на другі паверх. Салдат узяў пісталет у рукі і павольна ішоў па калідоры другога паверха, ступаючы на захламлёную падлогу. Пад падэшвамі, нібы дробкі, хрусцелі трэскі ад разарваных дзвярэй. Калідор, дзе злева толькі ваконныя праёмы, а справа кабінеты, быў жудасным. Чорныя плямы ад выбухаў і рэдкія сляды ад куль маляваліся на сценах. Зуйко непахісна выконваў задачу: пільна ішоў наперад, з асцярожнасцю, па чарзе зазіраў у кожнае памяшканне, размахваў зброяй. Лётала мёртвая цішыня. Ляжала мноства забітых грамадзянскіх целаў, як кучамі, так і паасобку, як раскіданыя лялькі. Невялікія вочы маладога салдата не палохаліся мерцвякоў, Зуйко быў толькі здзіўлены жудаснай крывавай расправай над ні ў чым невінаватымі людзьмі.
На першым паверсе ўсе насцярожыліся, калі праз нейкі час з другога паверха пачуўся грукат, быццам нешта ўпала, разбілася на кавалкі. Гэта была адзіная ваза, якая цудам змагла ацалець у бітвах і пасля бамбаванняў. Але, радавы Зуйко, які спешна вяртаўся назад да камандзіра, зачапіў яе сваім цяжкім чорным абуткам. Ён хутка перабіраў ногі, спускаўся па лесвіцы.
– Камандзір! – адчуваючы холад, сказаў ён. – Чалавек…там…чалавек! – крыху заікаючыся, таропка паведаміў малады салдат.
Агуркоў і Мельнік адразу павярнуліся на голас, адкінуўшы загад сачыць за сумным архітэктурным краявідам. Тады камандзір рэзка павярнуў галаву і зірнуў сярдзітымі вачыма ў іх бок, прымусіў салдат вярнуцца да сваіх абавязкаў. І тут жа павярнуў галаву на занепакоенага салдата Зуйко.
– Вораг? – падхапіўшы аўтамат і звесіўшы бровы, спытаў Катляроў.
– Грамадзянскі.
Камандзір здзівіўся, затым зноў адвёў свой погляд ад схуднелага твару радавога Зуйко і аслабла звярнуўся да астатніх:
– Вы, двое, заставайцеся тут. Глядзіце ўважліва.
А пасля, не губляючы часу, хутка пакрочыў да лесвіцы.
– Зуйко?! За мной! – злосна, быццам адчуваючы нейкую здраду, сказаў Катляроў.
Яны разам акуратна падняліся па паўразбуранай лесвіцы на другі паверх. Пакінуўшы Агуркова і Мельніка на першым.
Тым часам, за сценамі карціннай галерэі, сціхла змрочнае надвор'е. Ужо не было відаць халодных кропель дажджу. Стаяла цішыня і выразна праглядалася разбітая архітэктура горада. Іван Агуркоў, крыху схаваўшыся, стаяў ля ўваходу. Ён адчуваў усю тую ж лянівасць і трапятанне, не жадаючы звязвацца з праціўнікам. Яго хударлявае цела не дрыжала ад страху і холаду, расслаблена абапіралася а сцяну. Цяпер Іван млява глядзеў на шэрыя разваліны і думаў пра дом. Свежае ранішняе паветра пасля дажджу, якім дыхаў Іван, нагадвала аб свабодзе.
А ціхі і спакойны чалавек Мельнік, усё гэтак жа маячыў каля ваконных праёмаў. Ён добра аглядаў усе падыходы да будынка, сачыў, ці няма побач варожых салдат. У той момант мужчына ўяўляў сабе, як паспяхова завершыць гэта апошняе ваеннае заданне, якое пакончыць з вайной, і ён вернецца дадому. Вернуцца жывымі яго сыны і ўся сям'я збярэцца за адным сталом. Леаніду вельмі хацелася дачакацца міру. І цяпер, гледзячы на ўсе наступствы вайны з-за сцен, яму хацелася ўзяць цыгарэту і нетаропка выпусціць дым.
З другога паверха ні гуку…
Гэтай светлай раніцай па шырокай дарозе да будынка з вялікай асцярогай ішлі два салдата. Яны то хаваліся за руінамі, то шустра рухаліся наперад па мокрым ацалелым асфальце, то цяжка ішлі па гразі. Першым іх заўважыў Агуркоў.
– Нашы! – закрычаў ён.
У гэты час Мельнік знаходзіўся на дыстанцыі ад юнага салдата і ад нечаканага крыку на секунду спыніў дыханне. А затым хутка падбег да Агуркова.
– Цішэй ты. Ціха… – шэптам грозна вымавіў Леанід і адвёў свой сталёвы погляд у бок руін. – Ага, бачу.
Там, удалечыні, па шэраму пейзажу маячылі чорныя плашчы. Салдаты ў будынку сачылі за тым, як пара невядомых набліжалася да іх, перабягала з адной тоўшчы куч бетонных агародж да іншай. Менавіта з-за чорных плашчоў Агуркоў з ходу выказаў здагадку, што да яго беглі не ворагі. Бо такую цёмную расфарбоўку плашчоў меў і ён сам.
Маўчыць Мельнік, маўчыць Агуркоў. Ціха назіраюць за таямнічымі людзьмі. А калі тыя, чужыя, падышлі бліжэй, Мельнік ціха звярнуўся да Івана.
– Моўчкі, схіліўшы галаву, жвава бяжы да таго акна. Як мыш. А я застануся тут, сустрэчу «нашых»… – сказаў ён.
– Добра. – глуха, ахвотна пагадзіўся Агуркоў.
Іван хвалююча паправіў шэрую каску, якая была для яго злёгку вялікай, а пасля гэтага, не разгінаючы спіну, паспяшаўся адысці ад Мельніка.
Тады мужчына, з трывожным біццём у сэрцы, падышоў бліжэй да дзвярнога праёму. Стаіўся, прыціснуўся да халоднай апоры. Ён чакаў, калі ж у будынак увойдуць узброеныя салдаты.
У гэты час па лесвіцы, якая знаходзілася справа ад галоўнага ўваходу ў будынак, павольна спускаўся салдат Зуйко. Прайшоўшы па аварыйных прыступках, радавы моцна ступіў на падлогу першага паверха. Перанясучы свой загадкавы погляд ад прыступак, ён, перш за ўсё, заўважыў Мельніка, які рухам далоні і пальцаў, жэстамі, няўмела паказваў на нечаканы падыход гасцей. Зуйко насцярожыўся. І, не разумеючы знакаў Леаніда, ён усё ж застаўся стаяць на месцы. А пасля паглядзеў на спалоханага Агуркова. Юны радавы сціснуў свае худыя плечы, сядзеў пад акном, пільна глядзеў на Мельніка. Зуйко заўважыў, што штосьці не так і хутка ўзяўся за вінтоўку. Затым павярнуў свае ўстрывожаныя вочы назад на Мельніка. Леанід працягваў маляваць жэсты, паказваў хлопцу падымацца назад на другі паверх ці ж схавацца тут. Зуйко з гэтым разабраўся і стаіўся ў куце, каля лесвіцы. Зняў з засцерагальніка снайперскую вінтоўку і рыхтаваўся, у выпадку чаго, страляць.
Як толькі ў будынак увайшлі незнаёмцы, якія схавалі свае твары пад вялікімі чорнымі капюшонамі, Мельнік тут жа перазарадзіў аўтамат і накіраваў яго на іх. Устаў у іх за спіной. Агуркоў і Зуйко хутка паказаліся гасцям, навялі на іх сваю зброю. Усе трое паказалі сваю колькасную перавагу.
– Стаяць! Ніякіх рэзкіх рухаў. Кіньце зброю! – злосна прамовіў Мельнік.
– Гэта ты ці што? Леанід? – пачуўся звонкі малады голас з-пад чорнага капюшона. – Пачакай ты. Гэта ж я… Сядоў! І радавы Траўнік са мной.
– Павольна адкінулі свае капюшоны і таксама павольна павярнуліся да мяне.
– Добра…
Двое салдат выканалі ўсё, аб чым прасіў Мельнік. Павярнуліся да яго.
– Вось гэта як! – з усмешкай, радасна выклікнуў Леанід. – Жывы, хлапчук.
Перад Мельнікам стаяў цёмнавалосы трыццацігадовы лейтэнант Сядоў. Чалавек з бледна-белай скурай, бяздоннымі сінімі вачыма і маленькім носам. Хлопец быў сярэдняга росту, ён шырокай усмешкай расцягнуў свае тонкія вусны, над якімі павіслі рэдкія цёмна-русыя вусы. Ён падышоў да сябра Мельніка. Яны абняліся. Здавалася, што яны не бачыліся доўгі час, а тут, нарэшце, сустрэліся. Але гэтая радасць сустрэчы была зразумелая толькі ім дваім. Ніхто з акружаючых салдат не ведаў дакладна, што іх аб'ядноўвае. Гэтыя двое ваявалі разам з пачатку вайны і да сённяшняга дня. Яны ратавалі адзін аднаму жыццё, у іх было шмат сумесных баявых гісторый у галаве. Ад гэтага было моцным іх сяброўства.
– Ты ж ведаеш, я раней цябе дакладна не памру, стары. – захоплена, з лёгкім смехам, вымавіў Сядоў Мельніку.
– Мы яшчэ паглядзім. Я бачыў, як твае каленкі задрыжалі, калі я навёў на цябе аўтамат. – адказаў яму Леанід.
– Ну не…твой дрыготкі голас і дрыгаценне лядашчых рук я адразу распазнаў…слых у мяне, як у маладога ваўка. – працягваў жартаваць лейтэнант Сядоў.