Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 3 из 3

Бывай, бэрлiнская аматарка беларускае лiтаратуры, што ў музэi Бэртальда Брэхта заклiкала цябе з калегамi не ўчыняць у Беларусi татарскiх ды жыдоўскiх пагромаў i дазваляць расейцам адчыняць расейскiя школы, не ўяўляючы, што апошнi за паўсотнi гадоў "пагром" быў у Беларусi пазалетась, калi аднае начы "чтобы не рыпались" - у Менску паграмiлi рэдакцыi беларускiх выданьняў.

Бывай, мiлая фраў Хэдвiг Ноак, а па-наску Ядзьвiга, у менскiм дзявоцтве Рымашэўская! Вы, пэўна, глядзелi фiльм "Начны парцье" й самi ведаеце, што вам выпаў лёс, шчасьлiвейшы за лёс кiнагераiнi, якую гэтаксама пакахаў у канцлягеры нямецкi афiцэр - бо ваш афiцэр не дарыў вам на Каляды адрэзаных галоваў, а выратаваў вас зь лягеру i ўратаваўся ад суду за гэты ўчынак сам, зрабiў вас сваёй жонкаю й стаў бацькам вашага сына. Вiдаць, i цяпер, у лепшым сьвеце, ён цешыцца, што вам пасьля ўдаўства пашанцавала й на другога нямецкага мужа, якi сам вычытаў у газэце абвестку аб прыезьдзе нейкiх там беларускiх пiсьменьнiкаў i за сотню кiлямэтраў прывозiў вас на сваiм "BMV" на кожную сустрэчу зь землякамi, а пасьля частаваў iх у рэстаранчыку, за сьцяной якога спачывае прах Гегеля й фiхтэ.

Бывай, Бэрлiн! Немагчыма стаць тваiм грамадзянiнам таму, у каго ёсьць Полацак, Менск i Нясьвiж, але калi на Сьвiслачы раптам стрэлiць якая-небудзь беларуская "Аўрора" i зноў гасьцiнна расчыняцца ў сьветлую будучыню дзьверы бальшавiцкiх засьценкаў на вулiцах iмя таварышаў Урыцкага й Валадарскага, хтосьцi са спадкаемцаў крывавага Фэлiкса зможа пачуць з пасiнелых вуснаў аднаго зь вязьняў, што, апрача ўсiх iншых злачынстваў, гэты варожы элемэнт пiў пiва з канцлерам Колем, цалаваўся зь вясёлай наркаманкаю з вулiцы Зандвэрдэр i капаў тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн.

Травень, 1992 г.


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: