Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 61 из 76

Хiба ж поспех не быў заўсёды на баку гнаных? А той, хто гонiць сумленна, канчае тым, што робiцца паслядоўнiкам, - раз ужо ён следуе след у след! Але ад iх спагадлiвасцi,

- ад iх спагадлiвасцi ўцякаю я i прыбягаю да цябе. О Заратустра, абаранi мяне, ты - апошняе маё прыстанiшча, ты - адзiны, хто мяне разгадаў:

- ты разгадаў, як яно выпадае таму, хто забiў Яго. Застанься! А калi хочаш пайсцi, нецярплiвы, не iдзi той дарогай, якою iшоў я. Тая дарога пагiбельная.

Ты злуешся, што я надта доўга выварочваюся навыварат? Што я ўжо раю табе? Але ведай, што ў мяне, сама брыдкага,

- велiзарныя цяжкiя ногi. Там, дзе я праходжу, дарога сапсаваная. Усякую дарогу я запячатваю смерцю i ганьбаю.

Але па тым, як ты хацеў моўчкi прайсцi мiма мяне, па тым, як ты пачырванеў - а я i гэта заўважыў - я пазнаў у табе Заратустру.

Кожны iншы словам i позiркам кiнуў бы мне мiласцiну - спагаду сваю. Але я не настолькi ўбогi, каб прыняць яе, - i ты разгадаў гэта,

- я нават залiшне багаты, багаты на найвялiкшае i найвусцiшнейшае, на брыдкае i невыказнае! Твой сорам, о Заратустра, ушанаваў мяне!

З цяжкасцю я вырваўся з натоўпу спагадцаў, каб знайсцi таго адзiнага, хто сёння вучыць: "Спагада настырная", каб знайсцi цябе, о Заратустра!

- будзе гэта божая альбо чалавечая спагада - яна заўсёды працiвiцца сораму. I нежаданне дапамагчы можа быць больш высакароднае, чым iншая дабрадзейнасць, якая адразу падскоквае на дапамогу.

Але якраз спагада i называецца сёння дабрадзейнасцю ва ўсiх малых людзей: няма ў iх багавейнага захаплення вялiкiм няшчасцем, вялiкай брыдкасцю, вялiкай няўдачай.

Цераз iхнiя галовы гляджу я ўдалечыню, як глядзiць сабака паверх авечак, што збiлiся ў гурт. Усе яны - маленькiя, зычлiвыя, мяккапоўсныя шэрыя людцы.

Як чапля, закiнуўшы галаву, з пагардай глядзiць на маленькiя сажалкi, так i я гляджу на мiтуслiвую безаблiчную масу нiкчэмных пахацiнстваў i душ.

Даўно ўжо прызнана права за ўсiмi гэтымi малымi: так што яны нарэшце атрымалi i ўладу i цяпер павучаюць: "Дабро - гэта тое, што лiчаць добрым малыя людзi".

А "iсцiнай" прызнаюць сёння тое, што прапаведаваў той дзiўны святы i заступнiк за ўсiх малых, якi i сам выйшаў з iх i сведчыў пра сябе так: "Я ёсць iсцiна".

Гэта праз ягоную нясцiпласць даўно пачалi надзiмацца ад важнасцi ўсе малыя i нiкчэмныя; ён не вучыў нейкай мiзэрнай аблудзе, калi вучыў: "Я ёсць iсцiна".

Цi адказаў хто-небудзь больш ветлiва гэтаму гардзею? А ты, о Заратустра, прайшоў мiма i сказаў: "Не! Не! Тры разы не!"

Ты асцерагаў ад гэтай аблуды, ты першы асцярог ад спагады - вядома, не ўсiх, але ж сябе i тых, хто роднасны табе.

Ты саромеешся сораму таго вялiкага пакутнiка; i сапраўды, калi ты кажаш: "Ад спагады сунецца на людзей вялiкая хмара, сцеражыся!"

- калi ты павучаеш: "Усе стваральнiкi не маюць жалю, любая любоў вышэйшая за спагаду": тады думаю я - як добра вывучыў Заратустра ўсе прыкметы буры!

Але i сам ты - сцеражыся сваёй спагады! Бо многiя ўжо ў дарозе да цябе, многа спрагненых, роспачных, скалелых.

Сцеражыся ж i мяне. Ты разгадаў найлепшую маю - i разам з тым найгоршую загадку маю, - ты разгадаў мяне самога i тое, што ўчынiў я. Я ведаю, якая сякера можа цябе спусцiць.



Але Ён - не павiнен быў памерцi: сваiм ўсёвiдушчым вокам бачыў Ён усе глыбiнi i асновы чалавека, усю яго схаваную ганьбу i брыдоту

Спагада ягоная не ведала сораму: Ён пранiкаў у сама брудныя мае закануркi. Ён павiнен быў памерцi - той, хто быў такi цiкаўны, настырны i так ахвотна спагадаў.

Ён увесь час бачыў мяне: i я захацеў адпомсцiць такому сведку - або не жыць самому.

Бог, якi бачыў усё, нават чалавека: гэты Бог павiнен быў памерцi! Бо нясцерпна чалавеку, каб у яго быў такi сведка".

Так казаў сама брыдкi чалавек. А Заратустра ўстаў i намерыўся пайсцi: бо холад пранiзваў яго да самых касцей.

"Ты, каму няма назову, - сказаў ён, - ты асцерагаў мяне ад дарогi, па якой сам iшоў. У падзяку за гэта я раю табе сваю. Зiрнi, вунь там, угары, Заратустрава пячора.

Шырокая i глыбокая яна, i многа ў ёй зацiшных куточкаў; нават сама таемны знойдзе там сабе прытулак. А каля пячоры - безлiч расколiн i нор, у якiх жывуць сама розныя жывёлы; тыя, што скачуць, пырхаюць i поўзаюць.

Ты, выгнанец, якi выгнаў сябе сам, ты не хочаш жыць сярод людзей, не хочаш iхняй спагады? Ну што ж! Рабi, як я! Так i навучышся ад мяне; навучыцца той, хто робiць.

А спачатку i перш за ўсё пагутары з маiмi звярамi! Сама ганарысты звер i сама мудры - хай яны будуць найлепшымi нашымi дарадцамi!"

Так сказаў Заратустра i пайшоў далей яшчэ павальней i ўсё больш задуменны: бо шмат чаго пытаўся ён сам у сябе i нялёгка давалiся яму адказы.

"Аднак, якi ўсё-такi мiзэрны чалавек, - думаў ён у сэрцы сваiм. - Якi брыдкi, як хрыпiць i як многа ў iм схавана сораму!

Кажуць, чалавек любiць сябе: о, якою ж вялiкаю павiнна быць гэтая любоў да сябе! Як многа пагарды супрацьстаiць ён!

I гэты, што сустрэўся мне на дарозе, ён таксама любiць сябе, пагарджае сабою, - вялiкая была любоў ягоная i вялiкая пагарда.

Я яшчэ не сустракаў нiкога, хто глыбей пагарджаў бы самiм сабою: i гэта таксама вышыня. Шкада, магчыма, ён i быў той самы вышэйшы чалавек, крык якога я чуў?

Я люблю тых, хто здольны на вялiкую пагарду. Аднак чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець..."

Жабрак-самахот

Калi Заратустра пакiнуў сама брыдкага чалавека, яму зрабiлася холадна, i ён адчуў сябе асамотненым: бо так многа холаду i самоты перажыў ён у сэрцы, што i сам закарчанеў ад холаду. Але iдучы ўсё далей i далей, то ўверх, то ўнiз, мiнуўшы зялёны луг i дзiкае камянiстае рэчышча, дзе калiсьцi цурчаў нецярплiвы ручай, ён раптам адчуў, што нагрэўся, i на сэрцы ў яго пацяплела.

"Што са мною? - пытаўся ён у сябе. - Мяне бадзёрыць нешта цёплае i жывое, яно, мабыць, недзе блiзка.

Я ўжо не такi самотны; невядомыя спадарожнiкi i браты лунаюць вакол мяне, iх цёплае дыханне кранае маю душу".

Але калi ён агледзеўся, шукаючы тых, хто суцешыў яго ў адзiноце, - i вось! - выявiлася, што гэта былi каровы на пагорку; iх блiзкасць i пах сагрэлi яму сэрца. Аднак, мяркуючы па ўсiм, гэтыя каровы ўважлiва слухалi нечыя словы i не звярталi ўвагi на Заратустру, якi наблiжаўся да iх. А калi ён падышоў зусiм блiзка, выразна пачуў чалавечы голас аднекуль з сярэдзiны статка: а ўсе каровы павярнулi галовы да таго, хто гаварыў.