Аннотация
Генрих Бёлль
Бiльярд а палове дзесятай
1
Тае ранiцы Фэмель першы раз быў з ёй няветлiвы, амаль што грубы. Ён пазванiў ёй каля паловы дванаццатай, i ўжо сам голас яго абяцаў нешта нядобрае; гэты тон быў ёй нязвыклы i рабiў моцнае ўражанне якраз таму, што словы былi такiя самыя карэктныя, як i раней; у голасе Фэмеля ўся ветлiвасць была зведзена да сухой формулы — быццам ён прапаноўваў ёй не ваду, а Н2О.
— Калi ласка, — сказаў ён, — пашукайце, там у Вас у шуфлядзе ляжыць чырвоная картка — тая, што я Вам даваў чатыры гады назад.
Яна выцягнула праваю рукой тую шуфляду, адсунула ўбок плiтку шакаладу, ваўняную анучку, бутэлечку з вадкасцю для чысткi металу i ўзяла ў рукi чырвоную картку.
— Калi ласка, прачытайце, што там напiсана.
I яна прачытала дрыготкiм голасам: "Гэты нумар дазваляецца паведамiць маёй мацi, бацьку, дачцэ, сыну i пану Шрэле. Болей нiкому".
— Калi ласка, паўтарыце апошнiя два словы. Яна паўтарыла: "Болей нiкому".
— Дар...
Отзывы