Аннотация
Аўтар-укладальнiк Аляксандар Булыка
Беларуска-расейскi слоўнiк
для школьнiкаў
Прадмова
Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на расейскую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.
Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з расейскiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалi пашырэнне ў мастацкай лiтаратуры, i найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i н...
Отзывы