Аннотация
Гi дэ Мапасан
Аздоба
Пераклад: Змiцер Колас
Гэта была адна з тых чароўных i мiлых дзяўчат, якiя, нiбыта па iронii лёсу, нараджаюцца ў небагатых чыноўнiцкiх сем'ях. У яе не было нi пасагу, нi вялiкiх надзей, нiякiх шанцаў на тое, каб з ёю пазнаёмiўся i, пакахаўшы, ажанiўся чалавек багаты i самавiты; i яна без нараканняў згадзiлася пайсцi замуж за дробнага службоўца з Мiнiстэрства народнай асветы.
Яна не магла купляць сабе аздобы i жыла сцiпла, але адчувала сябе няшчаснай, адарванай ад таго жыцця, для якога была народжаная, бо сярод жанчын няма падзелу на саслоўi i класы - прыгажосць, прывабнасць i зграбнасць заўжды замяняюць iм радавiтасць i сямейныя прывiлеi. Уласцiвыя iм прыродная чуйнасць, iнстынктыўны густ i гнуткасць розуму - вось тая адзiная iерархiя, якая дазваляе дзяўчатам з народа раўняцца з самымi знакамiтымi панямi.
Яна пакутавала бесперастанна, бо адчувала, што народжана для самага далiкатнага жыцця, самай вытанчанай раскошы. Яна пакутав...
Отзывы