Аннотация
Людміла Рублеўская
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Раман прыгодніцкі і фантасмагарычныМедны шэлег[1] — гэта вам не срэбны грош… І тым болей не чырвоны талер.
Але каб вызначыць, куды далей рушыць з гэтага няўтульнага раздарожжа, дзе толькі і ёсць што тры асіны, пахілены драўляны крыж ды вялізная, як саксонскі ложак караля Аўгуста, і бяздонная, як кішэні ягоных амаратаў, лужына, дык і мядзяк прыдасца.
Пранцысь — учорашні навучэнец Менскага езуіцкага калегіюму, а сёння — прайдзісвет, галадранец, валацуга, галыганец ды як яго там яшчэ ўшаноўвала гандлярка булкамі на Ніжнім рынку, і што наперадзе — невядома, бо ў васемнаццаць гадоў нават святы Францішак Асізскі меў у галаве вецер, а ў руках — чарку віна…
Праўда, віном, салодкім і спакусным, нібы яблык у руцэ прабабулі Евы, як відаць, пачаставацца Пранцысю выпадзе яшчэ не хутка… Маем на ўвазе — за ўласны кошт.
Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяўны келіх для не дужа моцнага, але ладн...
Отзывы