Аннотация
Гi дэ Мапасан
Жабрак
Пераклад: Нiна Мацяш
Ён ведаў i лепшыя днi, хоць быў жабраком i калекам.
Яму было пятнаццаць гадоў, калi на гасцiнцы ў Варвiлi яму раструшчыла ногi брычка. З таго часу ён i пайшоў у старцы, бадзяўся па дарогах i сядзiбах фермераў, чыкiльгаючы на мылiцах, ад якiх плечы ў яго ўзнiмалiся ажно да вушэй. Галава яго здавалася ўтуленай памiж iмi, як памiж дзвюма гарамi.
Падкiдыш, - кюрэ з Бiет знайшоў яго ў рове напярэдаднi Дня ўсiх святых i ахрысцiў таму Нiкаля Тусэнам, - сiрата, якому з жалю давалi есцi, але анiчому не вучылi, потым калека - ён трапiў брычцы пад колы, выпiўшы некалькi чарак гарэлкi, якою дзеля смеху пачаставаў яго вясковы пекар, i з той пары бяздомны бадзяга, ён нiчога не ўмеў рабiць, адно выцягваў руку, каб узяць мiласцiну.
Некалi баранеса д'Авары дазволiла яму начаваць у будцы, поўнай саломы, каля птушнiка на ферме, якая стаяла пры замку; i ён ведаў, што ў тыя днi, калi ўжо надта пачне даймаць голад, яму за...
Отзывы