Аннотация
Гi дэ Мапасан
Завяшчанне
Пераклад: Сяргей Мурашка
Полю Эрвiё
Я ведаў гэтага высокага юнака, якога звалi Рэнэ дэ Бурнэваль. Ён быў лагодны i таварыскi, хоць i трохi сумны, i, здавалася, нiшто на свеце не хвалявала яго. Скептык па натуры, ён пачынаў бязлiтасна i з'едлiва кпiць, калi нарываўся на свецкую крывадушнасць, i адным словам нiшчыў кожную яе праяву. Ён часта паўтараў: "Сумленных людзей няма, прынамсi, яны ёсць толькi ў параўнаннi з нягоднiкамi".
У яго былi два браты - пп. дэ Курсiль, але ён з iмi нiколi не бачыўся. Рознiца ў прозвiшчах наводзiла мяне на думку, што Рэнэ нарадзiўся ад другога шлюбу. Я няраз чуў, што ў iх у сям'i адбылося нейкае дзiўнае здарэнне, але акалiчнасцi заставалiся невядомыя.
Гэты чалавек мне вельмi падабаўся, i неўзабаве мы пасябравалi. Неяк за вячэрай у яго, калi мы былi адны, я незнарок спытаўся: "Вы нарадзiлiся ад першага цi ад другога шлюбу вашай шаноўнай мацi?" Ён трохi збялеў, пасля пач...
Отзывы