Аннотация
Уладзiмiр Арлоў
Я марыў стаць шпiёнам
Сёння не будзем гаварыць нi пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, нi пра чыесьцi спаленыя партрэты, нi пра новыя арышты.
Давай уявiм, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, i я раскажу табе якую-небудзь займальную гiсторыю, штосьцi такое, аб чым мужчына i жанчына, якiя адчулi прыхiльнасць адно да аднаго i ўжо не першы год адчуваюць яе да добрага чырвонага вiна, могуць гутарыць зараз за столiкам кавярнi недзе там, дзе разлiчваюцца кронамi альбо крэдытнымi карткамi.
Напрыклад?.. Напрыклад, калi пачынаць ab avo*, паслухай, кiм я марыў стаць у дзяцiнстве.
* Лiтаральна "ад яйка"; з самага пачатку (лац.).
Зрэшты, я выказаўся не зусiм дакладна. Мары вырастаюць на падмурку хоць нейкага жыццёвага досведу, а я збiраюся казаць пра свае першыя гады, калi толькi пачынаў адасабляць сябе ад навакольнага свету, калi дарослыя ўжо бралi мяне з сабою ў кiно (тэлевi...
Отзывы