Аннотация
Булычев Кир
Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Кiр Булычоў
Выкраданне Чарадзея
1
Хата спадабалася Ганне яшчэ здалёк, калi яна iшла запыленаю сцежкай уздоўж платоў, у заценi каранастых лiпаў, мiма пасiвелага ад старасцi калодзежнага зруба, - ад моцнага парыву ветру ланцуг бразнуў аб пагнёную бакавiцу вядра... куры мiтуслiва ўступалi дарогу, як бы наракаючы на чалавечае нахабства... певень збочыў па-страявому, захоўваючы мужчынскую годнасць... бабулi, што сядзелi радком на прызбе, аднолькава прывiталiся i доўга глядзелi ўслед... вулiца была шырокая, раз'езджаная грузавiкамi дарога вiлася пасярод яе, як рэчка па далiне, парослай трыпутнiкам i мяккай мурожнай травою.
Хата была яшчэ моцная, пад бляшаным, калiсьцi чырвоным дахам. Яна стаяла наводшыбе ад вёскi, на тым баку амаль перасохлага ручая.
Ганна спынiлася на мастку, што перакiнуўся цераз ручай: два бервяны, да iх прыбiтыя ўпоперак дошкi. Побач брод - неглыбокая лужына. Дарога п...
Отзывы