Аннотация
Франц Кафка
Вершнiк на скрынi
Пераклад: Лявон Баршчэўскi
Увесь вугаль спалены, скрыня парожняя, шуфель непатрэбны, халоднае дыханне печы, пакой, выдзьмуты холадам, за акном застылыя ў шэранi дрэвы, неба срэбны шчыт, абарона ад таго, хто прагне дапамогi. Мне трэба трохi вугалю: не замярзаць жа насмерць; за маёй спiнай бязлiтасная печ, перад вачыма - гэткае самае неба; якраз таму я мушу iмчаць наўскапыта памiж iмi i, спынiўшыся пасярэдзiне, прасiць дапамогi ў гандляра-вугальшчыка. Да маiх звыклых просьбаў ён, аднак, ужо зусiм абыякавы - я павiнен яму давесцi, пераканаць яго, што ў мяне ўжо больш няма анi драбiнкi вугалю i што адно з гэтае прычыны ён - гэта маё сонца на небе. Я мушу прыйсцi, як жабрак, якi, хрыпла стогнучы з голаду, канае пад парогам багатай сядзiбы i якому гаспадарова кухарка ўсё-такi наважваецца адлiць трохi з рэшткаў вячэрняе кавы, - гэтаксама i вугальны гандляр, раззлаваны, але, памятаючы пра "не забi", ён павiнен укiнуць мне ў скрыню...
Отзывы