Аннотация
Алесь Кажадуб
Ваўкалакi
Вяселле iмчала, здавалася, акурат па цалiку, бо снежная бель хавала ад вачэй уезджаную дарогу на роўным полi. Ды i iмчаць гэтая святочна апранутая моладзь - з-пад кажушкоў i жупаноў чырванелася вышыўка кашуль, стракацелi ўваччу вясёлкавых колераў каснiкi, ледзь трымалiся на галовах надта ж зухавата збiтыя набок магеркi, грывы коней былi старанна заплеценыя i перасыпаныя чырвона-белымi кветкамi, вiдаць, з анучак, - iмчаць гэтая моладзь магла толькi таму, што была вяселлем. Дакладней, не вяселлем, а дружынай жанiха, якая iмчала па маладую, каб адбiць яе, выкупiць, вымалiць, праўдамi i няпраўдамi забраць i павезцi, ахоўваючы пiльней за самую вялiкую каштоўнасць, у новую хату, дзе цяпер жыць маладой, гаспадарыць, падтрымлiваць цяпельца шчасця. Пасярод шнурка конных падскокваў таксама святочна ўпрыгожаны вазок - палазы спераду загнутыя паўкругам, вазок аздоблены разьбой, размаляваны, у яго накiдана розных футраў. Адно толькi замест маладых сядзеў у i...
Отзывы