Аннотация
Якуб Колас
Вадаспад
I
На гэты вадаспад, што так гучна сакатаў на ўсю ваколiцу, было шмат нараканняў. Наракалi на яго алешыны, якiя звешвалi над iм зялёны вяночак злучаных угары верхавiн; наракаў лес. Нават сярод птушак траплялiся такiя, што не мелi вока на гэты шумлiвы, заўжды парывiсты i не ў меру гаманкi вадаспад.
- Цi дасi веры, любачка, - казала чарнагрудая плiска кропельцы расы, што выступiла на чарнабыльнiку, - такi жаль, такi жаль! I навошта дае Бог сiлу крыўдзiцелям? Цi ж для таго толькi, каб прыгнятаць слабых?
- А што такое, мiлая плiсачка? - спытала роска.
- Ох! несла я пушынку, - такое прыўдалае перачка. Ну, думаю, добрая будзе пасцелька для маiх дзетак. Аж лячу над вадаспадам, выпусцiла пушынку, трапiла яна якраз у вiр i прапала... От i вазьмi ж ты - такая самая, здаецца, вада, такая ж самая, як i ўсюды; дый ты сама, любка роска, такая ж самая вадзiца, як i ў тым вадаспадзе, а вось жа ты спакойная i з табою люба пагаманiць.
<...
Отзывы