Аннотация
Багумiл Грабал
Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных
Пераклад: Ян Максiмюк
Як i да вас, панна, мяне найбольш цягнула хадзiць да прыглядных паненак пад касьцёл, не таму каб я надта бiў чалом Царкве, але там ля плябанii была адна крамка, а ў ёй прадаваў нехта Алтман, патрыманыя швацкiя машыны, амэрыканскiя грамафоны на дзьве спружыны i вогнегасiлкi фiрмы "Мiнiмакс", i той Алтман дадаткова займаўся сьцягваньнем прыгожых дзяўчат з цэлага павету ў гасподы й шынкi, i яны часта начавалi ў Алтмана ў заднiм пакойчыку, а калi прыходзiла лета, ставiлi ў садочку палатку, а як што ксёндз-дэкан упадабаў сабе прагульвацца каля плоту, дык тыя фарсунi выносiлi грамафон i пяялi й курылi й загаралi ў купальнiках, ну дзiва дзiўнае, як у небе ў iх тамака было, як у нейкiм раю, таму ксёндз-дэкан так рупна хадзiў каля плоту на рэвiзiю, бо зь сьвятарамi яму быў нешанцунак, адзiн вiкары зьбег зь ягонай пляменьнiцай у Канаду, другi перайшоў у чэхаславацкую царкву ...
Отзывы