Аннотация
Якуб Колас
Супраць вады
Нiхто не памятае, калi асталяваўся тут Стары Дзед. Дзед назiраў за парадкамi ў лесе, вартаваў луг i поле, быў поўным гаспадаром над усiм навокал, i без яго ведама не адбывалася нiводная справа. Лес рос толькi там, дзе паказваў Дзед, а калi якое дрэва кiдала сваё насенне ў аблюбаваны грунт, Стары Дзед гневаўся i не даваў яму ходу...
Можа, тое, што рабiў Дзед, было i добра - спрачацца не буду, тым болей што ў Дзеда парадак быў. Дзед толькi таго i глядзеў, каб парадкi былi, за iмi ён i свету не бачыў.
Другое пытанне, цi рады i задаволены былi тыя, каго апекаваў i над кiм панаваў Дзед.
Было тут Азярко, - чым яму кепска? Сама прырода адарыла яго хараством, у светлыя яго воды любiла зазiраць сонца; прыгожыя белыя хмаркi адбiвалiся ў iм, як у люстэрку; у iм купаў свае праменнi задуменны месяц, i цiхiя зоркi пералiвалiся дзiўнымi агнямi розных колераў. Вакол Азярка красавалiся пышныя кусты лазы i ракiты, зялёным валам цягнулiся па б...
Отзывы