Аннотация
Кузьма Чорны
Слуцкiя сурвэты
Год за дзесяць да скасавання паншчыны, у радзiвiлаўскiх маёнтках на Случчыне пачаў развiвацца выраб сурвэт. Пэўнай частцы прыгонных кiраўнiкi радзiвiлаўскiх уладанняў давалi павiннасць: замест працы на княжым полi вырабляць пэўны лiк сурвэт. Пачалося з таго, што прыгонны чалавек з вёскi Агароднiкаў (цяпер Капыльскага раёна) Мiхалевiч недзе навучыўся сурвэтнай справе. Ён стаў сапраўдным майстрам. У тых жа Агароднiках, пад яго наглядам i паводле яго планаў, Радзiвiл пабудаваў вялiкую сурвэтную майстэрню, дзе прыгонныя ткачы выраблялi сурвэты. У гэтай майстэрнi не толькi выраблялi сурвэты, але Мiхалевiч навучыў ткачоўскай справе маладых хлопцаў i дзяўчат. Майстэрня была сама сабой, а маладым ткачам давалася павiннасць у сябе дома ткаць сурвэты i здаваць князю штогодна пэўную колькасць iх.
З цягам часу ткачоўскае рамяство шырылася па ўсёй Случчыне. Ткачы адбывалi паншчыну не на зямлi, а ў сябе дома або ў Агароднiцкай майстэрнi. Яны развi...

Отзывы