Аннотация
Шитик Владимир
Скачок у нiшто (на белорусском языке)
Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Скачок у нiшто
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
Сляды абрывалiся, быццам у Корзуна раптам выраслi крылы i ён узляцеў у фiялетавую бездань бязвоблачнага неба Сiрэны. Гэтага, вядома, быць не магло. Але ўсё ж цiкава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас, зiрнуў на Савацеева. Той не адказаў, i Шабанаў зноў паглядзеў на сляды. Выразныя, як на мяккай глiне, з рубчыкамi i палоскамi ад цяжкiх чаравiкаў скафандра, яны пачыналiся адразу пад скалой, на якой зараз стаялi Шабанаў i Савацееў са свiтай робатаў i з якой ...
Отзывы