Аннотация
Уладзiмiр Арлоў
Сiбiрская аповесць
Нiчога не памерла ўва мне, толькi iлюзii.
Генры Мiлер
У гэтай гiсторыi пойдзе гаворка пра падзеi, якiя насуперак
усяму сапраўды адбылiся, а таксама пра падзеi, якiя павiнны
былi адбыцца, але ў апошнi момант сарвалiся; якiя чакалiся,
аднак так i не здарылiся; якiя адбылiся не так, не тады i не
з тымi; якiя здарылiся, але былi прызнаныя несапраўднымi;
якiя нiколi не адбывалiся i не маглi адбыцца, аднак зрабiлiся
агульнавядомымi i нават трапiлi ў энцыклапедыi.
Рэмiнiсцэнцыя з забытага аўтара
Загадкавае слова "Сiбiр" жыццёвыя вятры ўпершыню закiнулi ў маю свадомасць, калi я меў гадоў пяць ад нараджэння, а да нашых полацкiх суседзяў прыехаў з гэтага самага "Сiбiру" нейкi крэўны.
Сiбiрскi сваяк выцягнуў з вагона багаж i ўбачыў на пераходзе праз чыгуначную каляiну папярэджанне: "Сцеражыся цягнiка!" Зацкавана азiрнуўшыся, ён выплюнуў з р...
Отзывы