Аннотация
Аўтар-укладальнiк Аляксандар Булыка
Расейска-беларускi слоўнiк
для школьнiкаў
Прадмова
Гэты расейска-беларускi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з расейскай мовы на беларускую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.
Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з беларускiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай расейскай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.
У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiч...
Отзывы