Аннотация
Шульц Бруно
Птушкi (на белорусском языке)
Бруна Шульц
ПТУШКI
Надыйшлi жоўтыя, напоўненыя нудою зiмовыя днi. Бурую зямлю пакрыў дзiравы, працёрты, i занадта кароткi абрус сьнегу. Для большасьцi дахаў яго не хапiла, i стаялi чорныя, не раўнуючы як йржавыя, гонтавыя стрэхi й аркi, што хавалi за сабою прадымленыя прасторы гарышчаў - абвугленыя касьцёлы, ашчэрылiся рэбрамi крокваў, бакенамi, кроквеннымi сьцяжкамi - цёмныя лёгкiя зiмовых вятроў. Кожны сьвiтанак выяўляў новыя комiны й дымнiкi, што вырасьлi ўначы. Iх выдзьмуў начны вецер праз чорныя трубкi д'ябальскiх арганаў. Камiнары не маглi даць рады з крумкачамi, каторыя, накшталт чорных жывых лiстоў абсядалi ўвечары галiны дрэў каля касьцёлу, зноўку адрывалiся, трапочачы, каб ўрэшце прылiпнуць кожная да свайго месца, а на золку зьляталi вялiкiмi стаямi туманы сажы, хлопья сопару, пляскаючыеся i фантастычныя, што плямiлi мiргатлiвым карканьнем каламутныя пасы сьвiтанка. Днi счарствелi ад холаду й нуды, як паза...
Отзывы