Аннотация
Мiхась Ларын
Прышлы
Пераклад: Мiхась Шупенька
1. Салдаценкаў
На турбазе ўжо пяты дзень запар роў архаiчны рэпрадуктар. Я ўжо пракляў усё на свеце i еў сябе поедам. Паддаўся, iдыёт, на ўгаворы супрацоўнiкаў нашага канструктарскага аддзела. Асаблiва Светка Нiкiшова, капiроўшчыца, распiналася.
- Дык вы яшчэ зусiм не былi на нашай турбазе, Мiкалай Мiкалаевiч?
- Не быў, - адказваю.
У яе - вялiзныя здзiўленыя вочы.
- Як жа гэта так, Мiкалай Мiкалаевiч? Шэсць гадоў робiце ў аддзеле i нi разу... Шмат страцiлi. Там райскiя мясцiны, скажу вам. Я ўжо была двойчы. Як у казцы! А якая рыбалка! Шашлыкi - аб'ядзенне!
Добрая цаца! Паехаў у гэтую iдыёцкую глухамань. Гадзiны чатыры цягнулiся сюды ў спякоту на аўтобусе. Можа, Нiкiшова думала, што я на яе вока кiнуў? Першы дзень ад мяне нi на крок не адыходзiла. Ну i дурнiца. Цi, можа, я дурань - не ведаю. Потым адчапiлася яна. У яе кавалер з'явiўся з суседняга аддзела. Шуры-муры круцяць. Ну...
Отзывы