Аннотация
Зыгфрыд Ленц
ПРЫХIЛЬНIК УРАДУ
Аднойчы пры канцы тыдня яны запрасiлi журналiстаў, каб паказаць iм на месцы, колькi ўрад мае прыхiльнiкаў. Яны хацелi давесьцi нам, быццам усё тое, што пiсалi пра неспакойны раён, не адпавядае рэчаiснасьцi: нi катаваньняў, нi галечы, нi, галоўнае, шалёнага прагненьня незалежнасьцi. Дык вось, яны вельмi ветлiва запрасiлi нас, i вельмi ветлiвы, беззаганна апрануты чыноўнiк сустрэў нас за опэрай i правёў да ўрадавага аўтобуса. Аўтобус быў навюткi: пах лякi й скуры плыў над намi, з радыё гучала цiхая музыка. Аўтобус паехаў, i чыноўнiк выцягнуў мiкрафон, драпнуў па ягонай сетачцы-накрыўцы i яшчэ раз лагодна павiтаў нас. Ён сьцiпла прадставiўся: "Мяне завуць Гарэк", - пасьля паказаў нам гарадзкiя памяткi, распавёў, як называюцца паркi й колькi iх, растлумачыў, як пабудавалася ўзорнае паселiшча на вапняковай гары, сьляпучай у ранiшнiм зьзяньнi.
Па-за сталiцай дарога разыходзiлася на дзьве: мора засталося далёка, мы вырвалiся за г...
Отзывы