Аннотация
Іван Мележ
Подых навальніцы
Частка першая
Раздзел першы
1
Было лета. Самы пачатак. Ранкі, дні, вечары.
Ранкамі, яшчэ шэрым часам, у халадку, валокся сярод вуліцы, гукаў пастух з пугаю. Млява рыпелі вароты, заспаныя гаспадыні i гаспадары выпіхвалі на вуліцу рагуль i падласых. Чым далей, больш цадзілася дымоў над стрэхамі, шырэлі, багацелі гукі; усё званчэй уядаўся ў ранішні гоман віск свіней i парасят. У свой, заведзены час выпраўляліся на вуліцу малыя свіныя наглядчыкі: бы п’яныя ад сну, ад слёз, пляліся з аблавухімі да выгану…
Дні былі ў будзённым, заўсёдным клопаце. Даараўшы, дасеяўшы, пасвілі коней, палолі поле i грады, рыхтавалі косы, граблі. Пад поўдзень, калі бліскотна пякло з неба, падсохлую вуліцу, затравелыя прыгуменні i двары апаноўвала дрымотная млоснасць. Тады спакой над радамі хат i гумнаў трывожылі найбольш лямант квактух ды задзірыстае, давольнае галёканне якога-небудзь крыкуна з чырвоным грабянём. Іншы раз у цішыню ў...
Отзывы