Аннотация
Гi дэ Мапасан
Пляцельшчыца крэслаў
Навела
Пераклала Нiна Мацяш
Леону Энiку
Гэта было ў канцы абеду, якi даваў маркiз дэ Бэртран з нагоды адкрыцця паляўнiчага сезона. Вакол ярка асветленага стала, убранага садавiною i кветкамi, сядзелi адзiнаццаць паляўнiчых, восем маладых жанчын i мясцовы доктар.
Загаварылi пра каханне, i распачалiся гарачыя спрэчкi, вечныя спрэчкi на тэму: колькi разоў можна кахаць па-сапраўднаму, раз толькi цi многа разоў? Хто даваў прыклады людзей, у жыццi якiх было адно-адзiнае каханне; хто тут жа прыгадваў iншыя выпадкi, калi палкая страсць спазнавалася неаднаразова. Большасць мужчын меркавала, што любоўная цяга, як хвароба, можа часта апаноўваць чалавека i здольная нават давесцi яго да пагiбелi, калi на яе шляху ўзнiкае якая-небудзь перашкода. Хоць такi погляд на з'яву i не касаваўся, жанчыны, якiя ў сваiх меркаваннях апiралiся болей на паэзiю, чым на жыццёвы вопыт, сцвярджалi, што каханне сапраўднае, вялiкае каханне п...
Отзывы