Аннотация
Шитик Владимир
Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)
Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Пажаданне збылося, але...
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
З таго моманту, як Раiса Фёдараўна ўвайшла ў клас, Слава адчуў трывогу. Настаўнiца не павiнна была выклiкаць яго, ён адказваў толькi надоечы. А ў грудзях усё роўна шчымела. Ад iх Раiсы Фёдараўны можна было чакаць усяго - i чаго хочаш, i чаго не хочаш. Слава не хацеў, каб яго сёння выклiкалi, не вывучыў урок. Ды хiба ў жыццi бывае так, як табе трэба? Вось i сядзi, дрыжы. I чаму гэта чалавек не ўмее адгадваць сваю будучыню? Ну хаця б трошачкi, на якую гадз...
Отзывы