Аннотация
Мавр Янка
Палескія рабінзоны
I
Адважныя падарожнікі. — У моры. — Крушэнне карабля. — Падарожжа ў вадзе. — Невядомы бераг. — Падлік маёмасці.
— Кіруй туды, вунь у той лясок! Цікава паездзіць у чоўне па лесе.
Доўгі Мірон сядзеў на кукішках на дне выдзеўбанага чоўна — «душагубкі». Калені яго датыркаліся да самага носа; рукамі ён трымаўся за бакі чоўна. Раптам ён падняў рукі, паказаў на лес і нават крыху прыўстаў. Човен захістаўся.
— Ды не хістай! Бачыш, што…
Віктар, які стаяў і кіраваў чоўнам, не паспеў скончыць і паваліўся на дно. Душагубка яшчэ больш захісталася, зачарпнула вады. Абодва хлопцы прыціснуліся да дна і не толькі рухацца, але і дыхаць перасталі. Нарэшце човен супакоіўся; на дне яго плюхалася вада.
— Ну вось, бачыш, што ты зрабіў! — з дакорам сказаў Віктар. — Навошта было ўставаць ды варушыцца? Вычэрпвай цяпер ваду!
— Дык ты ж сам вінаваты, — агрызнуўся Мірон. — Перад кім было фанабэрыцца, што спрытна спраўляешся...
Отзывы