Аннотация
Андрэ Маруа
ПАКАРАННЕ ЗОЛАТАМ
Я ўгледзеў, увайшоўшы ў ню-ёркскi рэстаран "Залатая змяя", дзе звычайна абедаў, за першым сталом невялiчкага дзядка, якi еў вялiзны крывавы бiфштэкс. Я звярнуў увагу на свежае мяса, вельмi рэдкае ў той час, i тонкi засмучаны твар старога. Напэўна, я яго калiсьцi ведаў, у Парыжы цi ў iншым месцы. Уладкаваўшыся, я паклiкаў гаспадара, бойкага i спрытнага перыгорца, якi здолеў з гэтага цеснага падвальчыка зрабiць прытулак для гурманаў:
- Скажыце мне, пан Рабер, клiент, што направа ад дзвярэй, француз, я не памылiўся?
- Каторы? Той, што адзiн сядзiць?.. Гэта пан Бурдак. Ён тут бывае кожны дзень.
- Бурдак? Прамысловец? Ну так, я цяпер пазнаю. Я нiколi не бачыў яго ў вас.
- Бо ён прыходзiць, як правiла, раней за ўсiх. Чалавек гэты не любiць кампанii.
Гаспадар нахiлiўся да мяне i цiха прамовiў:
- Дзiвакi яны, ведаеце, гэты пан i яго жонка... Нейкiя не такiя, як людзi. Ён заўсёды снедае адзiн. Ну,...
Отзывы