Аннотация
Ван Вогт Альфред
Пачвара (на белорусском языке)
А.Э.Ван-Вогт
Пачвара
Пераклала Лiна Каўрус
На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу.
- Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў нежывы механiчны голас.
Iнэш перавёў настройку.
Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкiлетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымi iмклiвымi лiнiямi. Гэта былi шкiлеты доўгiх двухрукiх i двухногiх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнiм канцы тонкага спiннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобiнам i здавалiся цудоўна захаванымi, але, калi Iнэш нагнуўся i крануў адзiн з iх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляец...
Отзывы