Аннотация
Уладзiмiр Арлоў
Няхай жывуць гановэрскiя вароны!
Мне хочацца хоць трохi пабыць жанчынаю. Цiкава, што яны адчуваюць - на вулiцы, у краме, у ложку... Цiкава зiрнуць зь сярэдзiны, як яны манэрнiчаюць, як кахаюць i як здраджваюць. Часам я хачу пераўвасобiцца ў адну кучаравую шатэнку са злосным позiркам, але падазраю, што ўжо даўно не выклiкаю ў яе анiякай станоўчай эмоцыi, а непрыхiльнасьцi да самога сябе мне не бракуе й без пераўвасабленьняў. Я не адмовiўся б пабыць пару дзён адной маёй знаёмай бляндынкаю, аднак прадчуваю, што потым замучае рэўнасьць да яе незьлiчоных прыхiльнiкаў. Пазнавальна, хоць i таксама небясьпечна, было б глянуць на сьвет i вачыма жонкi...
Напэўна, гэткiя думкi лезуць у голаў таму, што за вакном падае на цьмяна-вясёлкавы брук дождж, на стале курэюць чатыры вялiкiя кубкi кавы, а гаспадынямi трох зь iх апынулiся жанчыны.
Iх завуць Монiка, Сiльвiя й Мiрэла. Яны са смакам сёрбаюць каву, белая пара ад якой мудрагелiста зьвiваецца з лаванда...
Отзывы