Аннотация
Якуб Колас
Ноч, калi папараць цвiце
Прысвячаецца Янку Купалу
Ну, з кожнай мясцiнкi зямлi можна пачаць дарогу. А калi гэтая мясцiнка была б недаступнай для людской нагi, то па ёй пройдзе хоць думка чалавечая i ўсё ж такi пакiне свой слядок i нейкую дарожку праложыць.
Чамусьцi гэтая старонка лiчылася заняпалаю. I слава ўжо такая злажылася аб ёй, аб прыродзе яе i аб людзях яе. А людзi тут розныя былi. Адны жылi тут спрадвеку, тут нарадзiлiся i тут памiралi. Так i называлiся яны "тутэйшыя людзi". А другiя часта няпрошаныя заходзiлi. Але яны казалi, што прыйшлi, каб прынесцi дабро тутэйшым людзям. Але, як вядома, казаць можна адно, а рабiць зусiм iншае.
Усё гора тутэйшых людзей было ў тым, што пра iх вельмi многа клапацiлiся суседзi. Адны суседзi казалi: "Вы - гэта не вы, а тое самае, што мы. Дык наце ж вам нашы парадкi, нашы школы, нашу мову, бо ваша мова такая ж, як i наша, толькi вы яе папсавалi". Тое самае казалi суседзi з другог...
Отзывы