Аннотация
Франц Кафка
Нешчаслiвасць
Пераклад: Лявон Баршчэўскi
Калi мне ўжо ўсё апрыкрала - гэта было аднаго разу лiстападаўскiм надвячоркам - i я выбег з пакоя па вузкай дывановай дарожцы, як па той, што на iпадроме; раптам напалохаўшыся ўбачаных у завулку лiхтароў; пасля завярнуў быў назад, але ў глыбiнi пакоя, у вялiкiм трумо, згледзеў нешта яшчэ i закрычаў каб толькi чуць крык, на якi не адказваюць i якому не перашкаджае яго сiла, якi гэткiм чынам узмацняецца без супрацьдзеяння i не можа ацiхнуць, нават калi крычаць перастаюць; вось тады ў сцяне раптоўна адчынiлiся дзверы, вельмi паспешлiва, бо паспешлiвасць была патрэбная, i нават конi каля павозак, што стаялi ўнiзе на брукаванцы, як здзiчэлыя ў баi кавалерыйскiя конi, не шкадуючы сваiх горлаў, паднялiся на дыбкi.
Нiбы маленькi прывiд, выплыла дзiця з цёмнага-цёмнага калiдора, у якiм яшчэ не запальвалi лямпачку, i, выплыўшы, яно застыла на дыбачках, пасярэдзiне вузкай маснiцы, якая непрыкметна гайдалася. Адраз...
Отзывы