Аннотация
Марсель Эмэ
Назад
Пераклад: Л.Казыра
Iх было пяцёра. Пяцёра сынкоў парыжскiх мультымiльярдэраў, якiя мелi свае капiталы нават за мяжою. Гэта былi шчаслiвыя дзеткi, якiм лёгка даставалiся аўтамабiлi, дзяўчаты ў норкавых футрах... I быў шосты. Сын дробнага службоўца прэфектуры. Бацьку плацiлi мала. Заўсёды незадаволены, нiчым не прыкметны.
Пяцёра пазнаёмiлiся з шостым у кавярне лiтаратараў у багатым парыжскiм квартале Сэн-Жэрмен дэ Прэ. I дамовiлiся заснаваць штомесячны часопiс "Назад". Як i трэба было думаць, пяцёра ўкладвалi грошы, шосты даваў iдэi.
Сыны мiльярдэраў былi добранькiя, сумленныя, чысценькiя, як золата, да якога бруд не прылiпае. Любiлi смяяцца, зрэдку працаваць, i, хоць былi крыху прастадушныя i наiўныя, iм вельмi падабалiся дасцiпныя рэчы.
Чытачу не варта ведаць, як iх звалi. Але iмя шостага, якое каштавала мала, я назаву. Сына дробнага службоўца звалi Мартэн. Скончыў унiверсiтэт. Фiлолаг. 23 гады. Насуперак бацькоўс...
Отзывы