Аннотация
Шитик Владимир
Настаўнiк (на белорусском языке)
Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Настаўнiк
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
Школа стаяла на высокiм пясчаным беразе вялiкага возера. А вакол шумеў прыгожы парк. Лiпы, клёны, ясенi былi акуратна падстрыжаны. Садоўнiк казаў, што менавiта ў гэтым i ёсць прыгажосць.
А я, калi глядзеў на пасыпаныя жоўтым пяском сцежкi i яркiя, як агонь, клумбы, успамiнаў карцiну, што вiсела ў школьным вестыбюлi. Прыгожая, яна ўсё ж нiколi нi ў кога не выклiкала жадання пабываць на той палянцы, што раптам адкрылася сярод лесу, цi акунуць руку ў серабрысты крынiчны ручаёк. ...
Отзывы