Аннотация
Андрэ Маруа
НАРАДЖЭННЕ МАЙСТРА
Мастак П'ер Душ якраз канчаў нацюрморт - кветкi ў аптэчным слоiку i баклажаны на талерцы, - калi ў майстэрню ўвайшоў пiсьменнiк Поль-Эмiль Глез. Некалькi хвiлiн Глез глядзеў, як працуе яго сябар, потым рашуча сказаў:
- Не!
Мастак перастаў падпраўляць баклажан i ў здзiўленнi падняў галаву.
- Не, - паўтарыў Глез. - Не! Так ты нiколi не будзеш мець поспеху. Ёсць у цябе майстэрства, ёсць у цябе талент, i чалавек ты сумленны. Але твой жывапiс, галубчык, занадта просты, нават банальны. Ён не крычыць, не лезе ў вочы. У Салоне, дзе пяць тысяч палотнаў, твае карцiны не прыцягнуць увагi сонных разявак... Не, П'ер Душ, поспеху мець ты не будзеш. А шкада.
- Але чаму? - уздыхнуў сумленны мастак. - Я малюю тое, што бачу. Стараюся выявiць тое, што адчуваю.
- Справа не ў гэтым, мой бедны сябра. У цябе ёсць жонка, галубчык, жонка i трое дзяцей. Кожнаму з iх трэба па тры тысячы калорый у дзень. А карцiн куды больш, чым па...
Отзывы