Аннотация
Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг
Маўглi
З "Кнiгi Джунгляў"
Пераклаў С.Мiхальчук
БРАТЫ МАЎГЛI
Было сем гадзiн спякотнага вечара ў Сiянiйскiх гарах, калi Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў i выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Мацi Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялiзную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочалiся i павiсквалi, i месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я.
- Уф! - сказаў Бацька Воўк. - Пара зноў на паляванне.
Ён ужо збiраўся спусцiцца скачкамi з гары, як раптам нiзенькi цень з калматым хвастом лёг на парог i занудзiў:
- Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы i моцных белых зубоў тваiм высакародным дзецям. Няхай яны нiколi не забываюць, што на свеце ёсць галодныя!
Гэта быў шакал, Падлiза Табакi, - а ваўкi Iндыi ставяцца з пагардай да Табакi за тое, што ён гойсае ўсюды, сее разлад, разносiць плёткi i не грэбуе анучамi i акраўкамi скур...
Отзывы