Аннотация
Гi дэ Мапасан
Маска
Пераклад: Нiна Мацяш
У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты.
Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа - аматары безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам, забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах, векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць", людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым ...
Отзывы