Аннотация
Уладзiмiр Арлоў
Маналог святога Пётры
Ачхi! Ачхi! Выбачайце, шаноўныя. Ачхi! Вось так i ачынаешся кожнае ранiцы. Каб ён пражыўся ў апраметнай з самымi зацятымi грэшнiкамi! Гэта я пра катар. Ачхi!
У якiм жа гэта годзе прыстаў ён да мяне, не раўнуючы як святая доказная iнквiзiцыя да бязвiннае душы? Ачхi!
Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй гарапашнай галавы, нiбы зернейкi вiдуку, усе дарэшты даты. Затое, дзякаваць Богу, усё астатняе ў памяцi трымаецца, быццам дзеялася не даўней мiнулай нядзелi. Вось як учора было, бачу праявы таго злашчаснага лета, калi ў наваколлi трывала гэткая сухмень, што ўвачавiдкi жоўклi зялёныя сенажацi i пачыналi ўжо людцы паспалiтыя загадваць, цi не давядзецца сёлета разгаўляцца грэшным чынам катамi ды кашчавымi сабакамi. I прычынiўся той парою ў нашым касцёле нечуваны цуд. Аднойчы прычакаўшы, пакуль арганiсты ўзяў першы акорд i хор утрапёна зацягнуў "Ave Maria!", заступнiца наша Мацi Божая заплакала ў сваiм алтары буйнымi,...
Отзывы