Аннотация
Пiлiп Пестрак
Лясная песня
Партызан Сцяпан Хомчык, iдучы з вёскi ў лагер, сеў ля дарогi пераабуцца. Дарога вiлася праз густы выносны лес. Сосны перамешвалiся з дубамi i бярозамi, а ўнiзе - арэшнiк, шыпшына i, урэшце, ягаднiк ростам па каленi. Пераабуўшыся, Хомчык прылёг, закурыў, i яму прыемна было адчуваць велiч, дрымучасць лесу.
Быў познi ранак, але ў лесе яшчэ стаяла свежасць - туманы сплылi нядаўна.
Недалёка, па той бок дарогi, нехта заспяваў. Пачуўся жаночы пералiўны голас. Хомчыку здалося, што ён ужо слухаў падобныя напевы недзе ў далёкiм мiнулым. Цяпер гэты напеў стаў выклiкаць у яго памяцi знаёмыя вобразы з жыцця ў роднай вёсцы.
"Як гэта ўсё здаецца даўнiм..." - падумаў ён, ловячы мелодыю.
А песня наблiжалася. I, урэшце, з гушчынi лесу на ягадную паляну пры дарозе выйшла маладзiца з пляцёнкай за плячыма i прывязаным да хвартуха збанком. Яна павесiла пляцёнку, засланую лiстамi папарацi, на галiну невялiкай бярозкi i сама наг...

Отзывы