Аннотация
Андрэ Маруа
КВЕТКI ПА СЕЗОНУ
Эцьен Карлю выйшаў з таксi перад галоўнай брамай могiльнiка Манпарнас, несучы букет хрызантэм, у якiм палалi ўсе колеры восенi - ад цёмна-аранжавага да светла-жоўтага. Калi ён мiнаў двух вартаўнiкоў, што стаялi пры ўваходзе, адзiн з iх яму пакланiўся. Заняты сваiмi кветкамi, ён ледзь кiўнуў у адказ.
- Вы яго ведаеце, шэф?
- Ведаю... трошкi... Гэта настаўнiк... Яго жонку пахавалi на сёмай дзялянцы ў канцы верасня... Ён прыходзiць у чацвер... У гэты дзень у яго няма заняткаў... Ён мне тады сам гаварыў.
- Занадта малады для ўдаўца... Доўга хадзiць не будзе.
- Хто яго ведае... Нiхто не можа ведаць... Гледзячы якiя людзi.
Каб яны пра гэта запыталi чалавека ў чорным, з коратка падстрыжанай барадой, што так нязграбна нёс хрызантэмы - то як дзiця на руках, то за спiной, - ён бы адказаў, што будзе прыходзiць сюды кожны чацвер аж да самай смерцi i жадае, каб гэта здарылася з iм як найхутчэй. Раптоўная страта Люсiлi ...
Отзывы