Аннотация
Якуб Колас
Купальскiя светлякi
Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як мацi, прытаiлася ў лесе, каб вартаваць i ахоўваць сон людзей i сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлi не было так маркотна ў часе яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркi, i яно заззяла тысячамi рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блiшчалi гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелi ў пералiвах жывых агнёў, нiбы брыльянцiстыя матылькi, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамi, сатканымi з праменняў. А можа, яны, робячы гэтыя дзiўныя рухi, спявалi там свае песнi, але голас песень не мог даляцець да зямлi з бяздонных глыбiнь, бо зоркi былi вельмi далёка ад яе. Аднак было добра адно тое, што бляск зорак асвятляў i ночку i тым самым рабiў меней адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзiлася ў гэты час быць у далёкай дарозе, калi ў сэрца закрадалася трывожная думка: а цi той гэта шлях? - пазiралi на зоры i па iх знаходзiлi дарогу. А калi хто пр...
Отзывы