Аннотация
Якуб Колас
Кучаравае дрэва
Прысвячаецца З.Бядулю
Буйна-радасна, сакавiта-музычна шумела маладое лiсце на Кучаравым дрэве. У гэтым шуме пералiвалiся найдалiкатнейшыя тоны тае песнi, якую можна было б назваць песняю аднаўлення, бо была вясна, маладая, як пена разводдзя, прыгожая, бы свiтанне майскае ранiцы, поўная сiлы, радаснага парывання i таго няяснага адчування, што складае скарб i хараство моладасцi. А калi ранiцою на гэтым Дрэве спынялiся променi сонца, заляцеўшы сюды з недасяжных глыбiнь, яны развешвалi на вiльготным лiсцi мнагаструнную арфу. Па ёй перабягала дыханне лёгкага-лёгкага ветрыку, i струны яе дрыгацелi так пяшчотна-квола, што i самае тонкае вуха не магло расслухаць iх дзiвоснага звону. Можа, гэта была нават i не песня зялёнага лiсця, а мары-лятункi Кучаравага дрэва, бо як правесцi гранiцы мiж iмi? I толькi тады, калi хвалi ветру, абуджаныя тымi ж праменнямi сонца, мацней павявалi сваiмi лёгкiмi крыллямi над звонка-струннаю арфаю, голас яе чуўся в...
Отзывы