Аннотация
Быков Василь
Круты бераг ракi (на белорусском языке)
Васiль Быкаў
Круты бераг ракi
Звычайна ён прыходзiў сюды на заходзе сонца, калi мiналася спёка i ля ракi на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сцiхаў вецер, знiкала дакучлiвая рабiзна на вадзе, наставаў час начное рыбалкi. Прыезджыя з горада рыбакi таропка растыкалi па камянiстых водмелях кароценькiя вудзiльнi донак i тут жа, кiнуўшы на траву якую адзежыну, рыхтавалiся скаратаць на ёй нядоўгую лiпнёвую ноч.
Пятровiч выходзiў з травянiстага ляснога раўка ад недалёкай прырэчнай вёскi i адзiнока садзiўся на краi камянiстага, амаль навiслага над вадой абрыву. Яго тут многiя ведалi i зводдаль жартоўна гукалi, задаючы пустыя, неабавязковыя для адказу пытаннi. Заняты сабой, ён болей маўчаў, не дужа ахвотна iшоў да людзей, вiдавочна, шануючы адзiноту на сваiм улюбёным, нязручным для рыбалкi, заваленым камянямi абрыве. З гэтага абрыву адкрываўся, аднак, шыро...
Отзывы