Аннотация
Васiль Хомчанка
Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi
Аповесць у навелах
Не дай Бог нарадзiцца ў час вялiкiх перамен.
Японская прымаўка
Цi нельга, не трапiўшы цэлае жыццё нiкуды,
усё-такi быць карысным для сваiх i чужых
хоць чым-небудзь на свеце.
А.П.Баласогла, забыты расейскi лiтаратар i фiлосаф
Жыццё маё было з такiмi нечаканымi паваротамi i з такiмi зiгзагамi, што i цяпер здзiўляюся, як я ўцалеў пры тых рэзкiх зiгзагах, як не апынуўся за бортам жыцця, бо ўсе ўдары па мне прыйшлiся на самую кволую, крохкую пару дзяцiнства i юнацтва. А ў гэтую ж пару i ламаюцца якраз нават не самыя слабыя духам.
Многiя, калi ў iх пытаюць, асаблiва публiчна, на людзях, цi хацелi б яны зноў паўтарыць свой жыццёвы шлях, адказваюць з гонарам: "Якое б жыццё нi было цяжкое, не стаў бы яго мяняць, прайшоў бы ўсё спачатку". Не веру гэтым людзям. Яны або становяцца ў позу, або ў iх жыццi не было тых драматычных сiтуацый...
Отзывы