Аннотация
Быков Василь
Кошка i мышка (на белорусском языке)
Васiль Быкаў
Кошка i мышка
Мышка ў той день увогуле была сытая, але яна была маладая, цiкаўная i доўга не магла сядзець на адным месцы. Тым болей у яе цёмнай норцы, дзе нiчога не было вiдаць, нiчога не чуваць. А поруч, на падворку - яна ўжо ведала - была процьма цiкавага, асаблiва пад лапухамi, дзе бегалi порсткiя кузуркi, сядзелi, варушачы вусамi, чорныя жукi, а на травяных галiнках круцiлi рожкамi дзiвосныя сьлiмакi ў цьвярдых, скурчаных ракавiнах. Увогуле мышка была далiкатная, добразычлiвая да малых насельнiкаў падворку. Яе таксама нiхто асаблiва ня крыўдзiў, i яна думала, што дужа баяцца там не было чаго. Яна iмкнулася быць аптымiсткай.
Праўда, яна ўжо чула, што недзе там час ад часу паяўляецца страшны мышыны вораг - кот. Але мышцы яшчэ не даводзiлася спатыкаць яго, i яна думала, што i не давядзецца. Навошта кату цiкаваць малую палахлiвую мышку - мабыць, яму лепей мець справу зь вялiкiмi пацукамi...
Отзывы