Аннотация
Якуб Колас
Кажух старога Анiсiма
Хто толькi ведаў старога Анiсiма, той ведаў i яго стары кажух. Нiколi ён з iм не расставаўся - нi летам, нi зiмою. Такi ўжо быў звычай у старога Анiсiма. А як ён шанаваў гэты кажух!
Ад доўгiх часаў жыцця кажух зусiм сашмуляўся, вылiняў, i сам чорт не сказаў бы, цi гэты кажух быў белы, цi чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калi яго i называлi кажухом, дык ужо ў сiлу звычаю. Памiж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзецi проста пальцамi тыкалi на яго, як толькi дзед Анiсiм з'явiцца на вулiцу. А дзед як бы i не чуў, i вухам не вёў. Толькi ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.
Калi кажух i трымаўся так доўга, дык толькi дзякуючы старому Анiсiму: чуць дзе з'явiцца дзiрка, ён браў iголку, нiтку, чапляў на нос акуляры i садзiўся за рапарацыю кажуха. Зашые адну дзiрку, паложыць латку, прыгладзiць, глядзiш у другiм месцы кажух разлазiцца. Зноў дзед садзiцца за работу. Потым ён больш нiчога i не р...
Отзывы