Аннотация
Якуб Колас
Камень
Такiх прыгожых месцаў, якiм быў гэты куток, рэдка дзе можна знайсцi. Прынамсi, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвiне, пышны палац. А бусел усё ж такi трэцца па свеце, i на яго словы можна мець увагу.
Шумлiвая рэчка, цёмны лес, поле, луг i гурт старасвецкiх дубоў, дзе асталяваўся бусел з сям'ёй, выглядалi весела, а падчас i шчаслiва, i гэтым самым як бы пацвярджалi, што тут i сапраўды не кепска. Але бывалi i такiя выпадкi, што ўсе тутэйшыя жыхары крыху сумавалi, крыху гаравалi, - без гэтага не абходзiцца ў жыццi. I хто ведае: быць можа, чым часцей даведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты.
Але самым шчаслiвым жыхаром быў тут, ведама, камень, - так злажылi i згадзiлiся яго суседзi: рэчка, лес i другiя. I праўда, як нi моцныя дубы, а ўсё ж iх матлашылi i сушылi вятры, iх палiла сонца, на iх мецiлiся цяжэрныя хмары залатымi стрэламi пякучых маланак, а ў час навальнiцы па iх...
Отзывы