Аннотация
Дж. Р. Р. ТОЛКІН
ХОБІТ, АБО ВАНДРОЎКА ТУДЫ I НАЗАД
Выказваем падзякунефармальнаму творчаму аб'яднанню «ТТТ», а асабліва — Ігару Хазанаву, без дапамогі якога гэтай кніжкі не было б.
Частка 1
НЕЧАКАНАЯ ВЕЧАРЫНКА
Была ў зямлі дзірка, але ж не проста дзірка, а нара, І жыў у ёй хобіт. I была гэта не сырая, цёмная ды брудная нара, дзе са сцен тырчаць чарвякі ды патыхае цвіллю, і не сухая зямлянка, дзе сыплецца пясок, няма на што сесці ды няма чаго з'есці, а нара хобіта, а значыць — нара ўтульная і вельмі добра ўладка-ваная. Дзверы ў нару былі круглыя, як ілюмінатар, пафарбаваныя ў зялёны колер, з бліскучай меднай ручкай у самай сярэдзіне. Адчыняліся дзверы ў доўгую, падобную да тунеля залю, вельмі зручную залю, нядымную ды прасторную, з шаляванымі сценамі, з паркетам і дыванамі на падлозе, з паліраванымі крэсламі і безліччу цвічкоў для капелюшоў ды паліто — хобіт любіў гасцей. Заля-тунель вілася і вілася, ідучы ў глыб пагорка — Стромы, як яго называлі ...
Отзывы