Аннотация
Якуб Колас
Гусi
Гэта была чарада звычайных свойскiх гусей. А калi i зачалася аб iх гутарка, дык толькi таму, што яны мелi адно незвычайнае жаданне, якога не было ў iншых свойскiх гусей. Можа, яно i было, але не так выразна выяўлялася.
Тая рака, што цякла тут, была па справядлiвасцi царыцаю рэк. Такога мноства вады, такой сiлы яе iмкнення, такiх глыбiнь i страшных цёмных вiраў, дзе кiпела, бурлiла, дрыжала i ўздымалася шырокiмi клубкамi вада, не мела нi адна рака.
I самыя берагi гэтай ракi былi такiя прыгожыя, такiя разнастайныя, што ад iх трудна было адвесцi вочы. Высокiя адвечныя горы нацiскалi то з аднаго, то з другога берага, раскрываючы свае рознакаляровыя схiлы, i адбiвалiся ў блiскучым люстры. Шырокiя лугi таксама падыходзiлi да ракi, рассцiлаючы пышныя дываны, сатканыя сонцам з самых тонкiх траў i з самых прыгожых красак.
А лес! Не налюбавацца гэтым лесам! Высокi, густы, сакавiты, поўны радасцi, смеючыся тысячамi смехаў, якi блукаў i на яго ...
Отзывы