Аннотация
Гi дэ Мапасан
Горны гатэль
Пераклад: Сяргей Шупа
Падобны да ўсiх драўляных гатэльчыкаў, якiх шмат параскiдана ў Верхнiх Альпах, каля падножжа ледавiкоў, у скалiстых i голых калiдорах мiж белых горных вяршыняў, гатэль Шварэнбах дае прытулак вандроўнiкам, што перапраўляюцца цераз перавал Жэмi.
Шэсць месяцаў ён застаецца адчынены, у iм жыве сям'я Жана Хаўзэра, а пасля, калi навальвае столькi снегу, што ён забiвае лагчыну i цалкам перакрывае спуск у Лёэш, Хаўзэры - жанчыны, бацька i тры сыны - адыходзяць, пакiнуўшы сцерагчы будынак старога праваднiка Гаспара Хары, маладога Ульрыха Кюнсi i Сэма, вялiзнага горнага сабаку.
Два мужчыны i сабака застаюцца да вясны ў гэтай снежнай турме, маючы перад вачыма адно вялiзны белы схiл Бальмхорна. З усiх бакоў iх акаляюць бледныя зiхатлiвыя вяршынi, скаваныя, заваленыя, пахаваныя пад снегам, што грувасцiцца вакол iх, ахутвае, душыць, расцiскае маленькi дамок, навальваецца на дах, даходзiць аж да вокнаў i заносiць д...
Отзывы